Максім Танк
ЛЯ ВОГШШЧ НАЧЛЕЖНЫХ
(Урывак з паэмы «Нарач»)
Ля вогнішч начлежных i ля невадоу
Чуу гэту легенду я часта
Ад гатаускіх сосен i ад рыбакоу
Пра Нарач, Баторына, Мястра.
На месцы, дзе сёння шум-гоман азёр,
На золаку ранiм крык чаек,
Быу некалi цёмны нязведаны бор,
Быу лес без канца i без краю.
У нетрах, у самай глушы сасняка,
Стаяла малая хаціна;
Жыла у той хаціне дачка лесніка,
Жыла прыгажуня Галіна.
Хто бачыу яе, той забыць век не мог
Красы яе светлай дзявочай,
I водсвет зары, што на твар яе лёг,
I косы, i сінія вочы.
Нямала сватоу прыязджала здалёк,
Але ix адмова чакала,
Бо у сэрцы яе быу адзш Васілёк,
Якога дзяучына кахала.
Адін Васілёк, што майстэрствы усе знау,
Адважны i дужы хлапчына,
Які шчырым сэрцам таксама кахау
Сяброуку юнацтва — Галіну.
Прыносіу ей розныя забаукі ён:
То нейкае дзіва лясное,
То часам пявунню-жалейку як звон,
I нават люстэрка жывое.
Гаворыць: тльнуй падарунка майго.
Хай ён прынясе табе удачу.
У тоніглыбокай, празрыстай Яго
Свой лес ты заусёды пабачыш.
Бо тэта люстэрка, што сёння прынёс,
Адліу я з цудоунага сплаву:
3 крынічных пясчынак,блакіту нябёс,
3 кахання, i мары, i славы.
3ірнула дзяучына у люстэрка, а у iм
Высокае сонца яснее,
I хвалі ускшаюць прыбоем крутым,
I чайка над возерам рэе.
Здаецца, ништо засмущць не магло,
Hiштo шчасцю не пагражала,
Ды лета мшула, i гора прыйшло
3 асенняю хмарай-навалай.
Вяртаючыся з палявання дамоу,
Аднойчы убачыу Галіну
Уладар неабсяжных палёу i лясоу,
Магнат ненавкны — Барына..
Убачыу, спніу каля студні каня,
Каля лесніковай хаціны,
Пытае у Галіны: — Адкуль ты, чыя
I як ты завешся, дзяучына?
Не верыцца мне, што у глушы сасняка,
На гэтых засмяглых палетках
Магла ты расщ пад страхой мужыка,
Нябачная папараць-кветка.
Паедзем, красуня, са мной у палац.
Як кралю, цябе прыбяру я...
— Дарма на угаворы, пан, часу не траць,
Бо ехаць з табой не хачу я.
Я вольнаю птушкаю вырасла тут.
Жыве тут мой суджаны-мілы.
I нас не разлучаць нi годы пакут,
Hi гнеу твой, нi грозная сіла.
— Яшчэ мы пабачым! — Барына ускіпеу,
I, злосны, каня ён прышпорыу,
Панёсся, як прывід, i знік сярод дрэу
Старога прадвечнага бору.
Памалу змярканнем апала імгла.
Шлях Млечны заззяу над хацінай.
I толью пад самую поунач змагла З
аснуць у трывозе Галіна.
Заснула, ды хутка ляснік разбудзіу
Яе да зары, да світання,
Пачуушы, як рэхам бор загаманіўу,
Рагоу паляушчых ігранне.
Прачніся, дачушка, прачшся хутчэй!
Грымяць на варотах npa6oi,
Я выйду, няпрошаных страну гасцей.
Падай мне да стрэльбы набоі!
— Гэй, дзверы у дом свой, стары, адчыняй,
Гасцям ты, як бачым, не рады.
Прыехалі мы па дачку тваю, знай,
Па панскаму слову-загаду!
На ганак са стрэльбаю выйшау стары,
Абвёу цівуноу грозным зрокам:
— Вас многа, сцярвятшкау, сёння у бары
Зляцелася з нетрау далёкіх.
Але хто з вас ступщь на тэты парог,
Той сённяшні дзень не пабачыць,
Сабачаю смерцю сканае ля ног
Ад кулі свшцовай гарачай!
I тут жа злажыуся i стрэліу ляснік,
Аж рэха панеслася ноччу.
Пачуушы звярыны загоншчыка крык,
3 iм разам пау скошаны лоучы.
Другі раз ужо не увінууся стары,
Каб стрэлщь у панскую зграю,
Зваліуся сасной векавою у бары
Ад лютых ударау нагаек.
Галша рванулася дапамагчы,
Ды позна! Варожыя сілы
Яе акружылі, нібы крумкачы,
Схапілі i pyкi скруцілі.
Пазней у забыццё, бы у сцюдзёную тонь,
Запала яна i не чула,
Як нёс яе лесам, палонную, конь,
Як пушча стагнала ад гулу.
Ачнулася тольш пад вечар яна
У змрочным палацы Барыны,
3 бядою сваей безуцешнай адна,
У лютай няволі дзяучына.
Як вырвацца птушцы на волю iзнoy?
Каб знау Васілёк яе гора,
Напэуна б сюды з дапамогай прыйшоу,
Разб1у бы стальныя запоры.
Ды гасне надзея, шумщь за акном
Дажджамі сцюдзёнымі восень.
Галосіць Галіна i ноччу i днём,
На лес наракае, галосіць.
— Дзе ты, мае шчасце, па нетрах якіх,
Па сцежках далёшх блукаеш?
Няужо аб слязах ты не знаеш мaix,
Аб горы сірочым не знаеш?
Галосщь дзяучына, аж чуе уначы,
Як нехта яе аклікае,
Як щха у дзвярах зазвінелі ключы:
— Галіна, дзе ты, дарагая?
Яшчэ ей здаецца, што гэта здалёк
Вярнулася рэхам былое;
Яшчэ ей не верыцца, што Василёк
Наяве стащь перад ею.
— Адкуль ты, мой мілы? Хутчэй уцякай
Ты з гэтай глухой дамавіны,
Пакуль яшчэ не заяснеу небакрай
I нас не пабачыу Барына...
— Не бойся! Я сёння прабрауся у палац,
У самае логвишча ката,
I змусіу яго мне за усё адказаць.
Была справядлівай расплата.
Ён злёг пад ударам майго тапара,
Ён болей нам крылау не звяжа.
Пара з гэтых сценау на волю, пара!
Ты чуеш: прачнулася стража!..
Галіна уцякае з каханым сваім.
Нясуць ix буланыя коні.
Але за плячыма ужо чуюцца iм
I крыкі, i стрэлы пагоні.
Тут кажа дзяучыне сваей Васілёк:
— Скачы ты да роднай хаціны,
А я, покуль ранш развеецца змрок,
Заблытаю след у далінах.
Хутчэй — не пярэч мне, хутчэй уцякай!
На час мы расстацца тут мусім.
Бывай, мае сэрца i шчасце, бывай!
Не бойся — я хутка вярнуся!..
Расстался. Едзе дзяучына адна.
Знаёмыя сцежкі, хваіны,
Ды толькі на месцы знаёмым яна
Не убачыла роднай хаціны.
Не выйшау, як некалі, бацька стары
Дачку сваю стрэць на дварышчы.
Адны толькі сосны гудуць у бары,
Чарнеюць кругом папялішчы.
Прысела у знямозе на камень сівы
I вернага друга чакае.
Курлыкаюць недзе, крычаць журавы.
Марудна хвшшы мшаюць...
А усё Васілька не чуваць, не відаць.
Няшчасце яго мо спаткала?
Каб глянуць на лес свой, у змрочную даль,
Дзяучына люстэрка дастала.
Глядзщь: на пагорку жауцее пясок,
Шумщь пры дарозе ракіта,
Стащь конь буланы, ляжыць Васілёк,
I кружыць крумкач над забітым.
Аклінула мілага — глуха удалі
Ей бор адказау гулам-стогнам.
Люстэрка з рук выпала i на зямлі
На часткі разбілася з звонам.
I раптам на месцы, дзе высіуся бор,
Дзе срэбныя палі асколкі,—
Усё знікла, адны толькі хвалі азёр
Заззялі люстэркам, вясёлкай.
Дзяучына ж крылатаю чайкай з тых год
I ў цёплыя ранкі, i у сцюжу
Над люстрам азёрау, прасторамі вод,
Шукаючы мілага, кружыць.
I крык яе вецер нясе удалячынь
Над хвалямі, поунымі ззяння,
Празрыстымі, быццам бясхмарная сінь,
Глыбокімі, быццам каханне...